Акадэмія грамадзянскай супольнасцi ў Чэхіі і Беларусі

Пра праграму

Бачыш у сваім акаленні праблемы, якія цябе хвалююць? Маеш ідэі, як іх вырашыць? Цікавішся тым, што адбываецца вакол цябе? Хочаш дапамагаць, але не ведаеш як? Жадаеш атрымаць вопыт валанцёрства ў лепшых беларускіх некамерцыйных арганізацыях і ўстановах?

У рамках доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы «Акадэмія грамадзянскай супольнасцi» ты зможаш знайсці натхненне, навучанне і падтрымку для сваіх ідэй і мараў.

Праграма будзе дзейнічаць да канца красавіка 2019, падчас яе ты зможаш прайсці адукацыйны семінар у Чэхіі, натхніцца ад лепшых беларускіх, польскіх, славацкіх і чэшскіх ініцыятываў і арганізацый, паспрабаваць на практыцы рэалізаваць свае ідэі, адшукаць шмат новых сяброў і развівацца асабіста.

Акадэмія дапаможа табе:

  • Атрымаць веды на тэмы, якія цябе цікавяць, і інструменты для вырашэння праблем
  • Атрымаць досвед практычнай рэалізацыі сваёй ідэі
  • Пазнаёміцца з досведам лепшых беларускіх ініцыятыў і арганізацый з магчымасцю будучай супрацы/валанцёрства
  • Пазнаёміцца з аднадумцамі з усёй Беларусі
  • Атрымаць веды ў многіх галінах — як планаваць і заахвочваць сваю супольнасць у рашэнне лакальных пытанняў, як прыцягваць увагу да сваіх мараў, і як іх потым рэалізаваць

Профіль удзельнікаў_ц

  • Маладыя актыўныя беларусы_кі ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў.
  • Удзельнікі_цы, гатовыя ўдзельнічаць ва ўсіх семінарах і адукацыйных паездках праграмы.
  • Адукацыя, праца, валоданне ангельскай мовай або наяўнасць візы для ўдзелу ў праекце не маюць значэння.

Што чакае ўдзельнікаў_ц?

Першая сустрэча пройдзе ў Чэхіі з 21-28.7.2018, дзе для 20 абраных удзельнікаў_ц будзе арганізаваны навучальны семінар. Дэталі будуць высланыя абраным удзельнікам за месяц да семінара.

Часткай праграмы Акадэміі таксама будуць паездкі па Беларусі з мэтай пазнаёміцца з практыкай і вопытам лепшых беларускіх недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў. Там ты зможаш пазнаёміцца з беларускімі актывіст_камі, знайсці натхненне для сваіх уласных ідэй або паспрабаваць скарыстацца магчымасцю дапамагчы у гэтых ініцыятывах як валанцёр_ка.

Фінансавыя і іншыя дэталі

Удзел у праграме бясплатны.
Арганізатары аплочваюць праезд на семінар, харчаванне і пражыванне ў Чэхіі, выдаткі падчас семінараў і паездак па Беларусі.

Для тых удзельнікаў_ц, у якіх не будзе шэнгенскай візы на час семінара ў Чэхіі, арганізатары забяспечваюць візавую падтрымку ў Чэшскай амбасадзе ў Беларусі.

Удзельнікі_цы самастойна аплочваюць медыцынскую страхоўку на час семінара ў Чэхіі (каля 10 BYN).

Заяўка

Заўку на ўдзел у праграме можна запоўніць анлайн па спасылцы.

Дэдлайн падачы заявак – 15.06.2018, пра вынікі адбору будзе паведамлена на электронную пошту да 21.06.2018.

Кантакты

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню: info@civicbelarus.eu

 Арганізатары

«Акадэмія грамадзянскай супольнасцi» рэалізуецца пры падтрымцы The International Visegrad Fund.