Акадэмія камунікацыі – кладоўка ідэй

«Акадэмія камунікацыі» – гэта нефармальныя інтэрактыўныя заняткі пра паблік рылэйшанз, мастацтва публічных выступаў, брэндынг, SMM, арганізацыю мерапрыемстваў і іншыя праявы камунікацыйнай дзейнасці. Праект арганізуецца 12-ты год студэнтамі спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя” факультэта Журналістыкі БДУ.

Крэатыўнымі могуць быць усе! Што для гэтага трэба? Парачка трукаў з разраду “10 парадаў, як стаць вынаходлівым”? А вось і не! Дзяніс Трусаў і Ала Алоэ, прадстаўнікі крэатыўнай каманды Poket Rocket, выступяць з тэмай “Кладоўка ідэй: дзе хаваецца крэатыў”. Яны разрушаць многія міфы аб палёце фантазіі!

Уваход вольны.

Ўзроставыя абмежаванні: 12+.

Калі: 22 лістапада ў 18:15
Дзе: 414 аўдыторыя факультэта журналістыкі БДУ (Кальварыйская, 9)

Спасылка на рэгістрацыю.

Прыходзьце да нас у камуналку, будзем шукаць крэатыў разам!

Мэйл для пытанняў: infocomevents@mail.ru