Акадэмія камунікацыі раскажа пра public relations

111

6 снежня «Акадэмія камунікацыі» запрашае на інтэрактыўны занятак, прысвечаны розным аспектам панятку public relations. Падчас сустрэчы Вольга Каўрыгіна – вядучы спецыяліст па карпаатыўных камунікацыях ААТ “Аліварыя” – закране наступныя пытанні:

  • калі трэба звяртацца за кансультацыяй у PR-агенства;
  • перавагі, недахопы і асаблівасці працы з PR-аддзеламі і знешнімі PR-агенствамі;
  • роля PR-спецыяліста ў працы аддзела і агенства: розныя метады вырашэння задач.

«Акадэмія камунікацыі» – гэта нефармальныя інтэрактыўныя заняткі пра паблік рылэйшанз, мастацтва публічных выступаў, брэндынг, SMM, арганізацыю мерапрыемстваў і іншыя праявы камунікацыйнай дзейнасці. Праект арганізуецца 12-ты год студэнтамі спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя” факультэта Журналістыкі БДУ.

Умовы:

Уваход вольны. Узроставыя абмежаванні: 12+. Мерапрыемства пройдзе ў 414 аўдыторыі Факультэта журналістыкі БДУ. Спасылка на рэгістрацыю тут.