“Акадэмія першых [перазагрузка]” чакае цябе!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйных моладзевых арганізацый і ініцыятыў да ўдзелу ў доўгатэрміновай адукацыйнай праграме “Акадэмія першых [перазагрузка]”, скіраванай на павышэнне патэнцыялу моладзевых арганізацый.

Гэта праграма для вас, калі:

  • вы хочаце падвысіць патэнцыял сваёй арганізацыі/ініцыятывы ў розных напрамках: праектны менеджмент, піяр і прасоўванне, унутраная камунікацыя, арганізацыйнае развіццё і інш.
  • вам цікава пашырыць інфармаванасць пра сваю дзейнасць і прыцягнуць новых актывістаў/ чальцоў/ валанцёраў
  • вы зацікаўленыя ў наладжванні новых кантактаў і кааперацыі з арганізацыямі і ініцыятывамі моладзевага сектару
  • вам хочацца развіць персанальныя і прафесіныя здольнасці
  • вы гатовыя паставіць у прыярытэт удзел у праграме і прысвячаць ёй неабходную колькасць часу

Фармат праграмы: ад кожнай арганізацыі/ініцыятывы ў праграме прымаюць удзел 2 чалавекі (вельмі пажаданы ўдзел абодвух у кожнай праектнай сусрэчы), якія наведваюць групавыя навучальныя трэнінгі, сустракаюцца і атрымліваюць анлайн-кансультацыі ад дасведчаных ментараў альбо ментарак, выконваюць хатнія заданні, транслююць атрыманыя веды і абмяркоўваюць далейшыя дзеянні паміж чальцамі сваёй арганізацыі/ініцыятывы і напрыканцы праграмы дзеляцца гісторыямі поспеху ці цікавымі новымі ідэямі/праектамі!

Калі: верасень 2018 – лістапад 2019

Першы арыентацыйны трэнінг запланаваны на 29-30 верасня 2018

Дзе: Мінск, анлайн, месца знаходжання арганізацыі/ініцыятывы

Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы некамерцыйных моладзевых арганізацый/ініцыятыў (па 2 чалавекі ад арганізацыі/ініцыятывы). Вітаюцца заяўкі ад сяброўскіх арганізацый БНМС “РАДА”.

Удзел бясплатны. Магчыма кампенсацыя дарожных выдаткаў іншагароднім удзельнікам і ўдзельніцам.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна да 26 жніўня 2018 запоўніць анлайн-анкету. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 7 верасня 2018.

З пытаннямі на конт удзелу ў праграме можна звяртацца на электронную пошту  academy@rada.fm