Акадэмія сацыяльнай дэмакратыі запрашае на праграму. Старт у Берліне

Фундацыя Фрыдрыха Эберта запрашае маладых лідараў з краін Усходняга партнёрства да ўдзелу ва Ўсходнееўрапейскай акадэміі сацыяльнай дэмакратыі. 

Перыяд – 20-27 лістапада 2016 года. Лакацыі – Берлін і Шверын (Нямеччына).

У мерапрыемстве возьмуць удзел 25 чалавек, якія зацікаўлены ва ўзмацненні палітычнага дыялогу паміж іх краінамі і Нямеччынай, а таксама Еўразвязам.

Мэта Акадэміі – набыць ключавыя кампетэнцыі і навыкі ў галіне ўзаемаразумення, прамоўцыі мірнага дыялогу, абмену досведам сацыяльнай дэмакратычнай палітыкі.

Праграма складаецца з 1-тыднёвага семінару ў Нямеччыне ў лістападзе 2016-га, а таксама з сесій у Малдове, Грузіі і Ўкраіне ў 2017 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 25-35 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • быць актывістам грамадзянскай супольнасці, маладым лідарам палітычных партый і сацыяльных моладзевых арганізацый, маладым парламентарыям ці прадстаўніком ураду.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам кампенсуюць выдаткі ўдзельнікаў.

Як падацца

Кандыдаты мусяць адправіць CV (памер – 1 старонка) і матывацыйны ліст (максімум 2 старонкі), які ўтрымлівае 2-3 ідэі па стварэнні сеткі для будучага супрацоўніцтва ў Еўропе, на е-адрас olga.melykh@fes-eap.org.

Дэдлайн – 15 кастрычніка 2016 года.

Абраных у шорт-ліст кандыдатаў запросяць на сумоўе па скайпе, якое адбудзецца напрыканцы кастрычніка.

Больш дэталей – па спасылцы.