Акно ў магчымасць: супер-праграма для маладых прадпрымальнікаў

Праграма YTILI Fellow шукае маладых прадпрымальнікаў-інаватараў і запрашае іх на неверагодны год вучобы ды натхнення.

Калі: красавік-снежань 2018 года.
Дзе: Партугалія / ЗША.

YTILI Fellow узбройвае маладых еўрапейскіх прадпрымальнікаў і інаватараў інструментамі, сувязямі і рэсурсамі неабходнымі для далейшага развіцця іх бізнэсу, для развіцця эканомікі і стварэння новых працоўных месцаў, бяспекі і добрага кіравання ў рэгіёне.

Мерапрыемствы праграмы накіраваныя на рост і развіццё камерцыйнага і сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Сёлета праграма збярэ да 70 еўрапейскіх лідараў, каб падтрымаць рост ды развіццё камерцыйнага і сацыяльнага бізнэсу ў іх дамашніх супольнасцях. Удзельнікі будуць працаваць з камандай ментараў. У чэрвені яны будуць удзельнічаць у саміце ў Партугаліі, каб спланаваць свой год працы, скантачыцца з іншымі еўрапейскімі прадпрымальнікамі і паслухаць лепшых экспертаў у сваёй галіне.

Праграма мае некалькі этапаў:

  • красавік – пачатак праграмы;
  • чэрвень – саміт у Партугаліі;
  • кастрычнік – падарожжа ў ЗША.

Яна таксама ўключае падтрыхтоўчыя актыўнасці, працу ў анлайне і афлайн-сустрэчы.

Больш інфармацыі можна даведацца па спасылцы.

Дэдлайн – 2 сакавіка 2018 года.