Акселератар для сацыяльных прадпрымальнікаў

Берлінская школа сацыяльных інавацый SOIN запрашае на 9-месячную праграму SDG Accelerator.

Калі: 15 сакавіка – 15 снежня 2019 года.
Дзе: анлайн, праграмныя краіны.

Праграма накіравана на развіццё сумеснага прадукта альбо праекта з партнёрам з Нямеччыны.

15 удзельнікаў з Нямеччыны, Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны пройдуць курс па ўстойлівасці, знойдуць замежнага партнёра, створаць і пратэстуюць прататып сумеснага прадукта. Каманда экспертаў і трэнераў SOIN дапаможа ўсталяваць кантакт з партнёрам з Германіі ці краін Усходняй Еўропы, дапаможа з ментарскай і фінансавай падтрымкай для правядзення перамоў і рэалізацыі плана па развіцці супрацоўніцтва.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • праекты з Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны;
  • прадстаўнікі арганізацый грамадскага сектара, сацыяльных стартапаў, інавацыйных сацыяльных прадпрыемстваў і фондаў;
  • досвед правядзення міжрэгіянальнага праека – не менш за год;
  • валоданне ангельскай мовай на ўзроўні В2 і вышэй.

Фінансавыя ўмовы:

Удзел у праграме бясплатны. Удзельнікам таксама кампенсуецца вялікая частка выдаткаў на дарогу, візы, харчаванне і пражыванне падчас сумесных семінараў у Германіі, Беларусі, Малдове, Расіі, Украіне. Пры неабходнасці SDG Акселератар можа пакрыць выдаткі на правядзенне тэстаў і прэзентацыю сумеснага праекта.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 студзеня 2019 года (23:00 СЕТ).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.