Актыўная моладзь едзе на летнюю акадэмію ў Літву

Акадэмія моладзевай палітыкі ў Літве запрашае актыўных маладых людзей далучыцца да ўдзелу.

Перыяд — 5-11 чэрвеня 2016 года. Арганізатар — Інстытут палітычных даследванняў і аналізу пры падтрымцы праграмы Erasmus+ і ў партнёрстве з дэпартаментам па справах моладзі.

У мерапрыемстве возьмуць удзел маладыя людзі з Літвы, Латвіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Арменіі і Грузіі.

Запрашаюцца прадстаўнікі моладзевых нацыянальных саветаў, мясцовых органаў улады, актывісты моладзевых арганізацый і ўсе, хто працуе з моладдзю.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • матывацыя развіваць кампетэнцыі ў сферы моладзевай палітыкі і зацікаўленасць у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва;
  • валоданне ангельскай мовай на размоўным узроўні.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі забяспечваюцца харчаваннем, пражываннем. Таксама ім кампенсуюць выдаткі на праезд.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн — 7 траўня.

Больш падрабязнасцей можна даведацца тут.