Аларма: гарачы дэдлайн на стажыроўку ў Дубліне

Ірландская арганізацыя “Front Line Defenders” шукае англа- і рускамоўных стажораў, якія цікавяцца ці займаюцца правамі чалавека.

Калі: пачатак ліпеня 2017 – сакавік 2018 гг.
Дзе: Дублін, Ірландыя.

Стажыроўка накіравана на тое, каб прадставіць стажорам навучанне і практычны досвед у міжнароднай недзяржаўнай арганізацыі. Да ўдзелу запрашаюцца нядаўнія выпускнікі, якія плануюць будаваць кар’еру ў галіне правоў чалавека.

Стажоры даведаюцца больш пра абаронцаў правоў чалавека, пра дэкларацыю ААН, ролю “Front Line Defenders” ды іншыя нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі, якія падтрымліваюць абаронцаў правоў чалавека, пра сітуцыю і выклікі ў рэгіёне.

Стыжор будзе ўдзельнічаць у перыядычных аглядах, штотыднёвых сустрэчах каманды і розных івэнтах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець добрыя аналітычныя навыкі і ўменне праектаваць;
  • быць ініцыятыўным;
  • мець жаданне і здольнасць працаваць у камандзе;
  • мець добрыя размоўныя і пісьмовыя камунікацыйныя навыкі;
  • валодаць ангельскай і рускай мовамі;
  • папярэдняя праца з арганізацыямі з праваабарончага сектару вітаюцца.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць CV разам з суправаджальным лістом (CL) на е-адрас recruit@frontlinedefenders.org.

Фіннасавыя ўмовы

Front Line Defenders выплочвае 1200 еўра на штотыднёвыя выдаткі.

Дэдлайн – 17 траўня 2017 года.

Падрабязнасці пра абавязкі стажора можна пачытаць тут.