Алімпіяда кліча рэпарцёраў

Некамерцыйная журналісцкая арганізацыя Agência Pública (Бразілія) прапануе рэзідэнцкую праграму для рэпарцёраў незалежных медыяў.

Перыяд — з 20 ліпеня па 20 жніўня 2016 года.

На праграму абяруць 4 замежных журналіста.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • рэпарцёры незалежных небразільскіх медыя;
  • валоданне партугальскай, ангельскай або інспанскай мовай;
  • зацікаўленасць у расследванні праблемаў, звязаных з правамі чалавека;
  • інтарэс да асвятлення летняй Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Тэрмін удзелу ў праграме складае мінімум 15 дзён.

Рэзідэнцкая праграма ўключае 3 сустрэчы з арганізацыямі і грамадскімі рухамі па тэме правоў чалавека і Алімпіяды.

Фінансавыя ўмовы

Рэпарцёры атрымаюць грант у памеры 7 тыс. бразільскіх рэалаў, жытло і падтрымку Agência Pública па падрыхтоўцы матэрыялаў.

Дэдлайн падачы заяўкі на грант — 12 траўня 2016 года.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.

Паводле by.odb-office.eu

Глядзіце таксама: