Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі: культпрасвет-форум

Культ. цэнтр КОРПУС і грамадскае аб’яднанне Экадом запрашаюць на культпрасвет-форум “АльтэрнатыўЭнергаЗбыт”, прысвечаны аднаўляльным крыніцам энергіі ў іх самым нечаканых праявах.

Калі: 27 ліпеня 2018, 18:00.
Дзе: культ. центр “КОРПУС”, Машэрава 9, корпус 8.

Удзельнікі даведаюцца, наколькі эфектыўна могуць працаваць альтэрнатыўныя крыніцы электрычнасці і цяпла, як яны ўжываюцца па сваім прамым і не вельмі прызначэнні. Таксама спікеры распавядуць, як з гэтым усім жыць у Беларусі і атрымліваць ад гэтага задавальненне.

Папярэдняя праграма:

  • кухня з меню з сезонных прадуктаў;
  • дэманстрацыя перспектыў аднаўляльных крыніц энергіі (інтэрактыўныя зоны ад Музея «Экатэхнум»);
  • кіначасопіс ад кінафестывалю Planetarium;
  • апавяданні і парады ад тых, хто карыстаецца аднаўляльнымі крыніцамі энергіі;
  • прэзентацыя «Аднаўляльная энергія» ад Цэнтра экалагічных рашэнняў;
  • кірмаш эка-ініцыятыў;
  • гукі зямлі;
  • выступленне інструментальнага трыа Port Mone з праграмай з новага альбома – Whisper, сумесны праект з таварыствам “Зялёная Сетка».

Уваход вольны.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.