Alumni Forum Belarus

Першы форум выпускнікоў замежных адукацыйных праграм Alumni Forum Belarus 2018 запрашае да ўдзелу усіх, хто мае досвед навучання за мяжой, хто навучаўся па стыпендыях ESSYB, OESS, Erasmus, Chevening, DAAD, Visby, Visegrad, Fulbright, Community Connections, FLEX, Muskie, Network Scholarship Programs, Civil Society Leadership Awards Kirkland і іншых. Тых, хто пасля навучання за мяжой вярнуўся на Беларусь, каб развівацца прафесійна, дзяліцца міжнародным досведам, спрыяць развіццю новых праектаў, рэалізоўваць свае ідэі і планы.

Форум праводзіцца з мэтай аб’яднаць беларусаў з замежным адукацыйным досведам, пашырыць сетку прафесійных кантактаў і знайсці каманду для сацыяльна значных праектаў, можна будзе далучыцца да праектаў, якія ўжо зараз робяць актыўныя выпускнікі.

План форума:
18.00 – 18.30 – рэгістрацыя, знаёмства (speed нетворкінг), кава/гарбата
18.30 – 19.00 – адкрыццё форума, выступленні спікераў, прадстаўленне працоўных груп
19.00 – 20.30 – праца ў тэматычных групах
20.30 – 21.45 – падвядзенне вынікаў, закрыццё форума
Калі: 25 траўня 2018, 18.00-22.00
Дзе: г. Мінск, прастора “210 метраў” – вул. Чапаева, 3 (метро – пл. Перамогі)

Дзя ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца 

Працоўныя мовы – руская і беларуская.
Арганізатары: выпускнікі еўрапейскай стыпендыяльнай праграмы для маладых беларусаў (ESSYB)
Форум праводзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.