Аматарам нямецкай мовы прысвячаецца

Нямецкі літаратурны клуб “Ex Libris” запрашае зацікаўленых удзельнікаў.

Дзе: Палац дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41, Мінск).
Калі: кожную суботу а 18:00.

Калі вы:

  • ужо валодаеце нямецкай мовай (пажадана не ніжэй за В1);
  • хацелі б практыкавацца ў камфортнай атмасферы;
  • не супраць таго, каб пачытаць самыя разнастайныя кнігі на нямецкай і абмеркаваць іх,

вас вельмі чакаюць у Палацы дзяцей і моладзі.

Што плануецца:

  • цёплая ўтульная абстаноўка для зносін;
  • запрашаць носьбітаў мовы і проста цікавых суразмоўцаў;
  • практыкавацца ў прыгожым  выразным чытанні ўслых;
  • прагляд арыгінальных нямецкіх фільмаў і шмат іншага.

З усімі пытаннямі неабходна звяртацца да Паўла Ліпскага.

Уваход вольны.