Амбасада Польшчы прапануе стыпендыі

Амбасада Польшчы ў Беларусі шукае кандыдатаў на стыпендыяльную праграму імя Стэфана Банаха, разлічаную на 2016-2017 навучальны год.

Навучанне па праграме дазволіць атрымаць ступень магістра альбо доктара навук у польскіх вышэйшых навучальных установах, падначаленых Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджану, Грузіі).

Набор кандыдатаў на навучанне другой ступені (усяго 45 даступных месцаў у 2016 годзе) ажыццяўляецца праз пасярэдніцтва польскіх дыпламатычных і консульскіх установаў.

Набор кандыдатаў на трэцюю ступень навучання адбываецца праз пасярэдніцтва польскіх ВНУ.

Стыпендыя разлічана на навучанне ў вобласці дакладных, прыродазнаўчых, тэхнічных навук ці па накірунку еўрапеістыка/еўрапейскае права. Пасля сканчэння першага курсу стыпендыяты атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у праграме абмену студэнтаў Erasmus. Таксама студэнты змогуць прайсці кароткатэрміновую стажыроўку на тэрыторыі Польшчы, а перад пачаткам вучобы – летні курс польскай мовы.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі складае 1350 злотых штомесяц. Арганізатары аплоцяць выдаткі, звязаныя з удзелам у падрыхтоўчым курсе, а тасама ў мерапрыемствах для ўдзельнікаў праграмы.

Падрабязна пазнаёміцца з умовамі падачы заяўкі можна па спасылцы (на польскай мове).

Дэдлайн – 24 чэрвеня 2016 г.