Амбасада ЗША і культурная спадчына Беларусі

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”. Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года падтрымлівае праекты па ахове культурных каштоўнасцей па ўсім свеце.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д.

Гранты выдзяляюцца на праекты па…

  • рэстаўрацыі гістарычных будынкаў;
  • захаванні месцаў археалагічных раскопак;
  • ацэнцы і кансервацыі музейных калекцый;
  • захаванні традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення;
  • паляпшэнні ўмоваў захоўвання архіваў і манускрыптаў;
  • захаванні археалагічных і этнаграфічных знаходак, карцін, скульптур, рукапісаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна падаць заяўку, складзеную на ангельскай і беларускай (рускай) мовах згодна з інструкцыямі, на е-адрас belarusprogram@state.gov.

Дэдлайн – 10 студзеня 2016 года.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі па тэлефоне +37517 210 12 83 (дадатковы нумар 5604 – Наталля). Падрабязная інфармацыя – на гэтай старонцы.

Паводле by.odb-office.eu