Амбасада ЗША прапануе гранты на падтрымку грамадзянскай супольнасці

Амбасада ЗША ў Мінску абвясціла праграму малых грантаў, мэта якой — падтрымаць развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Праграма зацікаўленая ў праектах, якія спрыюць:

  • грамадскаму дыялогу;
  • ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў;
  • сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў;
  • гендарнай роўнасці;
  • падтрымцы сацыяльна неабароненых груп;
  • павышэнню інфармавання ў пытаннях экалогіі.

Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый.

Прыярытэты

Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекту і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.

Перавага аддаецца цэласным праектам, а не асобным відам дзейнасці, як разавыя канферэнцыі, публікацыі ці круглыя сталы. Цэласны праект спалучае некалькі паслядоўных лагічна звязаных мерапрыемстваў (відаў дзейнасці), скіраваных на выкананне адмысловых задач у канкрэтныя тэрміны, засяроджаных на мэтавай аўдыторыі і сфакусаваных на дасягненні канкрэтных і вымяральных рэзультатаў на карысць мясцовай супольнасці.

Тэрмін праекту павінен адпавядаць праектнай дзейнасці, але не перавышаць дванаццаці месяцаў.

Агульныя прынцыпы

Праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству.
Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці.
Звычайна гранты выдаюцца аднаразова. Адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна.
Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі.

Заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (ці рускай) мове.

Як падаць заяўку?

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поште MinskSmallGrants@state.gov або па адрасе:

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасада ЗША, 220030 Мінск, вуліца Мяснікова 70. Калі ласка, удакладняйце цi ваша заяўка зарэгiстравана па тэлефоне  (017) 211-05-67.

Максімальны бюджэт заяўкі — $25,000.

Дэдлайн — 2 траўня 2019 года.

Больш падрабязнасцей — па спасылцы.

Глядзіце таксама: