Амерыканская праграма Х’юберта Хамфры распачынае набор

993

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2019-2020 навучальным годзе.

Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам, якія маюць адпаведны прафесійны досвед і здольнасць цалкам скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША. Удзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША, але праграма не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.

Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.

Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.

Конкурсныя дысцыпліны на 2019-2020 навучальный год:

Устойлівае развіццё

  • Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі;
  • Эканамічнае развіццё / Фінансы і банкаўская справа;
  • Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату;
  • Гарадское і рэгіянальнае планаванне.

Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў

  • Камунікацыя і журналістыка;
  • Заканадаўства і правы чалавека;
  • Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне;
  • Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі;
  • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне тэхналогій;
  • Кіраванне чалавечымі рэсурсамі.

Адукацыя

  • Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі;
  • Кіраванне вышэйшай адукацыяй;
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай.

Ахова здароўя

  • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне аховы здароўя;
  • Прафілактыка ВІЧ/СНІД;
  • Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі.

Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн і прыкласці ўсе неабходныя дакументы. Заяўкі павінны быць пададзены не пазней за 15 жніўня 2018 года.

Інструкцыі і форма заяўкі даступны па спасылцы.

Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША.

Фіналісты праграмы, абраныя для ўдзелу ў доўгатэрміновых дадатковых курсах ангельскай мовы, будуць аб’яўлены ў студзені 2019 года. Астатнія ўдзельнікі праграмы будуць аб’яўлены ў сакавіку-красавіку 2019 года.

Кандыдаты на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • быць грамадзянамі Беларусі;
  • мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра і вышэй);
  • мець не менш за пяць гадоў прафесійнага стажу;
  • дэманстраваць лідарскія здольнасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
  • добра ведаць ангельскую мову (неабходна будзе здаць экзамен TOEFL).

Фінансавыя ўмовы

Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародны пералёт, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама прадастаўляе штомесячную стыпендыю і сродкі для набыцця падручнікаў і ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах. Праграма не пакрывае выдаткі на знаходжанне ў ЗША суправаджаючых асоб.

Больш падрабязнасцей на ангельскай мове ёсць тут.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375-17-210-12-83 / дад. 5612.