Англійская мова з “Амерыканкай”: бясплатныя заняткі ў кнігарні “Логвінаў”

У межах краўдфандынг-кампаніі на кніжную серыю “Амерыканка” адбудуцца бясплатныя заняткі па ангельскай мове для ўсіх ахвочых.

Калі: 24-26 ліпеня 2017 года, 19:00-20:00.
Дзе: кнігарня “Логвінаў”, пр-т Незалежнасці 37а).

На прыкладзе твораў Кена Кізі, Чака Паланіка і Маргарэт Этвуд выкладчыца Наталка Харытанюк пакажа, як можна палепшыць веданне ангельскай мовы з дапамогай паралельнага чытання арыгіналу і перакладу.

Расклад заняткаў:

  • 24 ліпеня (панядзелак). “Байцоўскі клуб”. Вучым англійскую разам з Чакам Паланікам;
  • 25 ліпеня (аўторак) “Пенелапіяда”. Англійская мова паводле Маргарэт Этвуд;
  • 26 ліпеня (серада) “Палёт над гняздом зязюлі”. Кен Кізі па-англійску і ў перакладзе.

Выкладчыца

Наталка Харытанюк – беларуская пісьменніца. Скончыла факультэт замежных моў БрДУ. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладала англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ і ў моўнай школе Streamline. Ладзіць індывідуальныя і групавыя заняткі па английскай мове для дзетак і дарослых.

Пытанні пра змест і форму заняткаў можна задаць па тэлефоне +375297980342 (Наталка)

Уваход вольны, але абавязковая рэгістрацыя. Колькасць месцаў абмежаваная.

Краўдфандынг-кампанія

Літаратурная серыя “Амерыканка” аб’яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Перакладчыкі бясплатна пераклалі ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове. Грошы на аўтарскія правы і выданне кніг яны збіраюць з дапамогай краўдфандынгу.