Анлайн-курс ад SYMPA і ЕГУ

Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання SYMPA сумесна з дэпартаментам сацыяльна-палітычных навук ЕГУ абвяшчае трэці набор на анлайн-курс “Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі”.

Працягласць курсу – 12 тыдняў. Мовы – руская і беларуская.

Курс складаецца з 6 тэмаў, актуальных для вывучэння сучаснага дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі:

  • уводзіны ў сучаснае дзяржаўнае кіраванне;
  • рэформы “Новы палітычны мэнэджмент”;
  • публічная палітыка: тэарэтычныя і практычныя падыходы;
  • аналіз і рэалізацыя публічнай палітыкі;
  • дзяржаўная служба: накірункі рэформаў;
  • празрыстасць дзяржаўнага кіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.

Удзельнікі будуць працаваць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, чытаць рэкамендаваныя артыкулы, удзельнічаць у анлайн-дыскусіях асноўных канцэпцый. Заняткі будуць праходзіць у сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle.

Напрыканцы кожнай тэмы прадугледжан кароткі тэст. Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікаты SYMPA і ЕГУ (3 ECTS).

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць на адрас info@sympa-by.eu наступную інфармацыю:

  • імя і прозвішча лацініцай (як у пашпарце);
  • кантактную інфармацыю (адрас электроннай пошты);
  • кароткае абгрунтаванне, чаму вы жадаеце ўзяць удзел у курсе (200-300 слоў).

Дэдлайн – 1 кастрычніка.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.