Анлайн-курс ад ЕГУ і SYMPA

Школа маладых мэнаджараў публічнага адміністравання (SYMPA) і дэпартамент сацыяльна-палітычных навук ЕГУ абвяшчае набор на анлайн-курс “Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі“.

Навучэнцы, якія паспяхова скончаць анлайн-курс, атрымаюць сертыфікаты SYMPA і ЕГУ.

Праграма складаецца з 6 тэм:

  • уводзіны ў сучаснае дзяржаўнае кіраванне;
  • рэформы “Новы публічны менаджмент”;
  • паняцце публічнай палітыкі: тэарэтычныя і практычныя падыходы;
  • аналіз і рэалізацыя публічнай палітыкі;
  • празрыстасць дзяржаўнага кіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.

Заняткі адбудуцца ў сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle. Але названыя тэмы будуць прапрацоўвацца таксама і пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.

Працягласць курсу – 12 тыдняў.

Мовы – беларуская і руская.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць на адрас info@sympa-by.eu наступную інфармацыю:

  • імя і прозвішча лацініцай (як у пашпарце);
  • кантактную інфармацыю;
  • кароткі расповед, чаму вы жадаеце ўзяць удзел у курсе (200-300 слоў).

Дэдлайн – 9 лістапада 2015 г.