Анлайн-курс пра Erasmus+

Вы чулі пра Erasmus +, але не ведаеце дэталей і падрабязнасцей? Падавалі заяўку на праграму E+, але вам не пашанцавала? Хацелі б даведацца больш пра еўрапейскае моладзевае супрацоўніцтва, але не ведаеце, дзе шукаць інфу? Гэтая магчымасць дакладна для вас!

Анлайн-навучанне будзе карысным для:

  • студэнтаў;
  • маладых спецыялістаў;
  • ініцыятараў розных актыўнасцей;
  • валанцёраў галаўнога мозгу.

Тэрмін навучання – з 2 па 29 лістапада 2015 г.

Курс ўключае відэаматэрыялы па тэмах, ад агульнай інфармацыі пра праграму Erasmus + да канкрэтных крокаў пра тое, як развіваць уласныя якасныя праекты і куды падацца. Вы таксама зразумееце, як праграма Эразмус+ “Моладзь у дзеянні” можа быць карыснай менавіта для вашай будучыні.

Модулі курсу:

  • знаёмства ў Erasmus+ “Моладзь у дзеянні”;
  • моладзевыя абмены;
  • Еўрапейская валанцёрская служба EVS;
  • мабільнасць маладых спецыялістаў;
  • працэдура падачы заяўкі.

Фінансавыя ўмовы

Курс для ўсіх удзельнікаў бясплатны.

Дэдлайн – 2 лістапада.