Анлайн-курс пра моладзь і яе магчымасці
- 12.10.2016
- Трэнінгі

- EVS-ментары, моладзевыя лідары, моладзевыя работнікі, праект-мэнэджары, трэнеры
- анлайн
- 30 кастрычніка - 4 снежня 2016
- ангельская
- 28.10.2016
- salto-youth.net
Адкрыты анлайн-курс «Erasmus+: фінансавыя магчымасці для моладзі» запрашае ўсіх зацікаўленых.
Калі: 30 кастрычніка — 4 снежня 2016 года.
Курс пазнаёміць вас з базaвым веданнем і разуменнем таго, як выкарыстоўваць разнастайныя фінансавыя магчымасці і накіроўваць іх на міжнародныя моладзевыя абмены, EVS, мабільнасць моладзевых работнікаў і SD-праекты.
Курс рэкамендаваны для моладзевых работнікаў, трэнераў, моладзевых лідараў, праектных мэнэджараў, EVS-ментараў.
Дзякуючы гэтаму анлайн-курсу вы навучыцеся развіваць моладзевыя абмены і валанцёрскія праекты, трэнінгі для моладзевых працаўнікоў і праекты, у якіх вы самі ўдзельнічаеце. Удзельнікі даведаюцца пра лепшыя жывыя прыклады, парады, рэкамендацыі для развіцця якасці праектаў. Таксама яны атрымаюць магчымасць занэтворкіцца з іншымі ўдзельнікамі курсу і падзяліцца сваім досведам ды ідэямі.
Тэмы курсу:
- Module 1: Introduction to Erasmus+ Youth in Action;
- Module 2: Key-action 1 — Youth Exchanges;
- Module 3: Key-action 1 — European Voluntary Service;
- Module 4: Key-action 1 — Mobility of youth workers;
- Module 5: Key-action 3 — Structured Dialogue;
- Module 6: Application procedures.
Мова курсу — ангельская, з элементамі польскай, нямецкай, вугорскай.
Зарэгістравацца на курс можна па спасылцы. Удзел бясплатны.
Дэдлайн — 28 кастрычніка 2016 г.