Анлайн-лекцыі для журналістаў

Кампанія “За права на інфармацыю” запрашае на анлайн-размовы з журналістамі і юрыстамі, каб абмеркаваць журналісцкую працу падчас каранавіруса, права на доступ да інфармацыі, а таксама як журналісту бараніць сябе ў судзе.

Бярыце кубачак кавы, закручвайцеся ў коўдру і далучайцеся да анлайн-трансляцый:

  • 9 красавіка, 18.00 —19.30

Размова з рэдакцыямі пра тое, як яны працуюць з інфармацыяй ва ўмовах, калі маеш чуткі, паведамленні грамадзян і маўчанне афіцыйных крыніц (за гэта рэдакцыям яшчэ і папярэджанні даюць). Журналісты Віктар Малішэўскі,  Ірына Турчына, Ульяна Бабаед і Антон Трафімовіч распавядуць, як яны збіраюць і правяраюць інфармацыю, ці варта пісаць пра кожнага захварэўшага і ці хопіць на ўсіх грэчкі (па дадзенных Мінсельгасхарча).

 

  • 15 красавіка, 17.00 — 18.30

Як паводзіць сябе з супрацоўнікамі міліцыі, што патрабаваць, падпісваць пратакол альбо не, як паводзіць сябе ў судзе і іншае. Размова з адвакатам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, спецыялістам у галіне крымінальнага і адміністрацыйнага права Таццянай Лішaнковай. 

 

  • 23 красавіка, 18.00-19.30

Аналітык «Кошту ўрада» Жана Кулакова навучыць працаваць з бюджэтнымі дадзенымі: як пісаць пра бюджэт, каб гэта было цікава і без памылак.

 

  • 30 красавіка, 15.00-17.00

Размова пра прававое рэгуляванне дзейнасці СМІ, сумесна з Фондам «Масавыя камунікацыі» (fmcom). Юрысты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра прававое рэгуляванне зместу інфармацыйных паведамленняў, абавязкі і адказнасць журналіста і рэдакцыі паводле закона аб СМІ, рэкламныя і не рэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі.  

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю. 

Прапановы і заўвагі дасылайце на pravanainfo@gmail.com