Анлайн-школа маладых рэфарматараў

Цэнтр новых ідэй запрашае маладых лідараў і лідарак на Анлайн-школу маладых рэфарматараў. Гэта месяц навучання навыкам, патрэбным для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Тэмы анлайн-школы – напісанне артыкулаў, публічныя выступы, складанне рэзюме, інфаграфіка, будучыня беларускай палітычнай і эканамічнай сістэм, выжыванне на рынку працы.

Школа адбудзецца з 23 чэрвеня да 23 ліпеня. 

Пачытаць падрабязнасці і падацца на Школу да 17 чэрвеняwww.newbelarus.vision