Анты-hate-speech лекцыя у Мінску

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам.

На лекцыі пагавораць пра “мову нянавісці і варожасці” на прыкладзе беларускіх і ўкраінскіх СМІ, абмяркуюць, ці ёсць межы ў свабоды слова, і ў малюнках распавядуць, якія наступствы могуць быць пры выкарыстаньні “hate speech”.

Лекцыя адбудзецца 7 жніўня (панядзелак), пачатак а 19:00.

Лакацыя – адукацыйная прастора Punkt (Менск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх).

Уваход вольны!