Антыканферэнцыя пра будучыню Беларусі
- 21.05.2019
- Канферэнцыі

- усе ахвотныя
- Мінск
- 25 мая 2019 года
- беларуская і руская
- 24.05.2019
- unconference2019.ideaby.org
25 мая Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference-2019. Мэта антыканферэнцыі — абмеркаваць найважнейшыя выклікі беларускай сучаснасці і паспрабаваць знайсці шляхі, каб зрабіць нашую будучыню лепшай. Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу, аналітычных цэнтраў, дзяржаўных органаў, медыяў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі. Галоўны прамоўца форуму – кіраўнік бізнэс-школы ІПМ Павел Данэйка.
Сярод іншага, на канферэнцыі будзе прэзентаваны Індэкс беларускай будучыні-2019, які выходзіць пры фінансавай падтрымцы Roast.by і Чысты кіт.
Калі: 25 мая, 12:00 – 17:30
Дзе: Прастора EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а)
Умовы:
Уваход на антыканферэнцыю вольны, аднак неабходна зарэгістравацца (па спасылцы).
Больш інфармацыі – тут.