АНТЫканферэнцыя ў Мінску

12 снежня адбудзецца баркэмп “Лічбавая трансфармацыя грамадства“, які збярэ каля 100 ўдзельнікаў.

Лакацыя – Мінск, бізнэс-інкубатар ПВТ (вул. Акадэміка Купрэвіча, 1). Час – з 9:30 да 20:00 12 снежня.

Папярэднія тэмы:

  • лічбавая трансфармацыя мэнэджменту;
  • лічбавая трансфармацыя прадпрымальніцтва;
  • лічбавая трансфармацыя навучання;
  • Uberisation;
  • краўдыфікацыя;
  • уплыў BigData на прыняцце рашэнняў.

Таксама плануецца праца ў 2 плынях па 90 хвілін на сесію.

Эспертам на антыканферэнцыі можа стаць любы з удзельнікаў.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у канферэнцыі бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя.