Апошні семінар пра лічбавую дэмакратыю

“Youth European Federalists – JEF Europe” запрашаюць у Брусэль на канферэнцыю “Digital Youth – What’s ahead of us?” з цыклу семінараў “Е-дэмакратыя: звязваючы еўрапейскую моладзь і палітыкаў лічбавымі інструментамі”.

Калі: 13-17 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Брусэль, Бельгія.

Цыкл семінараў скіраваны на тое, каб распаўсюдзіць ідэю лічбавай дэмакратыі і электроннага ўдзелу. Падчас чацвёртага – апошняга – семінару-канферэнцыі ўдзельнікі атрымаюць магчымасць падзяліцца сваім досведам і ведамі, а таксама ідэямі, як падвысіць інфармаванасць пра лічбавы ўдзел ва ўсім свеце.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі еўрапейскіх інстытуцый ці некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у сектары лічбавай дэмакратыі, а таксама моладзевыя работнікі і лідары.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за удзел складае 100 еўра. Гэтая сума пакрые выдаткі на пражыванне і харчаванне. Таксама ёсць магчымасць атрымаць зніжку памерам 30 еўра. Выдаткі на праезд вяртацца ў памеры да 150 еўра.

Падаць заяўку можна на сайце.

Дэдлайн – 20 жніўня 2017 года.