Апытанка пра Адукацыя.Інфо

Паважаныя чытачкі і чытачы!

Нам – камандзе Адукацыя.Інфо – падаецца, што прыйшоў час сайту крыху змяніцца. А што думаецца пра гэта вам? Падрыхтавалі для вас апытанку, якая дапаможа нам не проста стаць іншымі, але і максімальна адпавядаць вашым патрэбам. Мы вернемся змененымі ў сакавіку, але якімі дакладна, вырашаць нам разам. Адкажыце, калі ласка, максімальна шчыра, на наступныя пытанні да 20.02. уключна.

З надыходам вясны сайт запрацуе ў новым фармаце, і мы будзем радыя, калі вы вернецеся нас чытаць! Але каб да таго часу ніхто не заставаўся без класных адукацыйных навін, прапануем паслухаць новы падкаст «пра адукацыйныя магчымасці з вуснаў тых, хто ў іх удзельнічаў» ад Дзіяны Ляшкевіч «Куда податься» і новая міні-серыя падкастаў пра навукоўцаў з Беларусі ад Тані Кавалёнак, сузаснавальніцы падкаста «Минобр позвонит!».

Дзякуй і да хуткай сустрэчы!

                                                                                                             Ваша каманда Адукацыя.Інфо