Археалогія: як гэта працуе? Даведайся на лекцыі!

Лекцыя “Археалогія: як гэта працуе?” ад праекта “Наука вне себя” пройдзе 27 лістапада.

На лекцыі вы даведаецеся, навошта наогул займаюцца археалогіяй, якія метады выкарыстоўваюць для рэканструкцыі падзей мінулага і як мем аб Індыяне Джонсе змяніў стаўленне да археолагаў за апошнi час.

Правядзе лекцыю Мiкалай Плавiнскi – ён займаецца археалагiчнымi даследаваннямi Беларусi другой паловы I тыс. н.э. —  першай паловы II тыс. н.э. i выкладае ў БДУ.

Атрымаеце бясплатны білет, на лекцыю па спасылцы.

Прыходзьце 27 лістапада да 18-30 у Мінскую абласную бібліятэку ім. А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4, 2 паверх).