Арт-рэзідэнцыя ў Нідзе

Nida Art Colony прымае заяўкі на рэзідэнцкія праграмы працягласцю ад двух да шасці месяцаў. Да ўдзелу запрашаюцца мастакі, дызайнеры, архітэктары,  а таксама міждысцыплінарныя даследчыкі.

Дэдлайн падачы заявак: 

  • Да 27 сакавіка – на праграму ў перыяд з чэрвеня да лістапада 2020
  • Да 28 жніўня – на праграму ў перыяд з снежня 2020 да траўня 2021

У заяўку неабходна ўключыць анкету, партфоліа або спіс публікацый, а таксама рэзюмэ.

Кошты:

Пражыванне ў рэзідэнцыі складае 400 еўра на месяц. Арганізатары могуць выдаць рэкамендацыйны ліст у пошуке грантавай падтрымкі.

Інфармацыя пра іншыя праграмы, у тым ліку стыпендыяльныя, у арт-рэзідэнцыі – па спасылцы.