Арт-рэзідэнцыя ў ЗША

Рэзідэнцкая праграма ArtsLink у ЗША шукае творцаў і арт-мэнэджараў, якія працуюць у галіне літаратуры і перфомансу.

Перыяд – восень 2017 года (5 тыдняў).

Праграма разлічана на міжнародную камунікацыю і супрацоўніцтва праз інавацыйныя арт-праекты. Да ўдзелу запрашаюцца творцы і арт-мэнэджары, якія працуюць у галіне літаратуры і перформансу, з Беларусі, Літвы, Украіны, Латвіі, Польшчы, Расіі і іншых краін.

Мэты праграмы:

  • падтрымка прафесійнага творчага супрацоўніцтва, якое ўзбагачае і ўзмацняе развіццё і творчую працу стыпендыята;
  • распаўсюд ведаў пра новыя арт-практыкі і глыбокае паразуменне культурніцкага жыцця ў Злучаных Штатах;
  • стварэнне новых твораў у натхненні ад узаемадзеяння з творцамі і арт-прафесіяналамі з амерыканскае супольнасці, якая прымае стыпендыята;
  • распаўсюд прафесійных навыкаў арт-менеджменту праз працу з амерыканскімі арганізацыямі;
  • абмен ідэямі і экспертным меркаваннем з амерыканскімі творцамі і арганізацыямі, з іншымі стыпендыятамі, калегамі, якія паходзяць з блізкага рэгіёну і ўдзельнічаюць у праграме.

Студэнты, аматары і даследчыкі-навукоўцы не могуць удзельнічаць у гэтай рэзідэнцкай праграме. Арт-мэнэджары мусяць быць звязаныя з арт-арганізацыямі некамерцыйнага сектару.

Абмежаванняў па ўзросце для творцаў, якія жадаюць удзельнічаць у праграме, няма.

Фінансавыя ўмовы

Праграма забяспечвае рэалізацыю лагістычных і адміністрацыйных задач па прыёме творцаў у ЗША (візы, страхоўкі, авіяпералёты, транспарт, пражыванне, інш.). Гранты выдаткоўваюцца амерыканскім некамерцыйным арганізацыям, якія запрашаюць творцаў.

Дэдлайн – 15 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці – на старонцы праграмы. З рэкамендацыямі па падрыхтоўцы заяўкі можна азнаёміцца тут.

Паводле by.odb-office.eu