Аспіранцкая праграма Тэхналагічнага ўніверсітэта Кочы

Тэхналагічны ўніверсітэт горада Кочы прапануе замежным кандыдатам стыпендыі для навучання па праграмах аспірантуры інжынернага факультэта.

Працягласць праграмы – 3 гады.

Паспяховыя кандыдаты (3) атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у адной з наступных даследчых праграм (больш дакладна тут):

  • Material and Life Systems Engineering;
  • Intelligent Mechanical Systems Engineering;
  • Electronic and Photonic Systems Engineering;
  • Information Systems Engineering;
  • Infrastructure Systems Engineering;
  • Economics and Management.

Фінансавыя ўмовы

Універсітэт пакрывае выдаткі на навучанне і пражыванне, а таксама выдае ўдзельнікам 150 000 йен штомесяц на даследчыя выдаткі. Магчыма пакрыццё выдаткаў на самалёт да Японіі.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка;
  • дыплом бакалаўра з адзнакамі;
  • дыплом магістра з адзнакамі
  • апісанне папярэдняга даследвання;
  • рэкамендацыйныя лісты (2);
  • даследчая прапанова;
  • даведка аб стане здароўя.

Усе дакументы дасылаюцца ў перакладзе на ангельскую мову па адрасе:

International Relations Division
Kochi University of Technology
Tosayamada, Kami City
Kochi 782-8502, JAPAN

Кантакты: 

Tel: +81-887-53-1130
Fax: +81-887-57-2000
E-mail: international@ml.rochi-tech.ac.jp

Дэдлайн падачы заяўкі – 17 сакавіка 2017.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.