Атрымаць “доктара” ў Сінгапуры

Стыпендыя  SMART – гэта адмысловая праграма для будучых PhD. Навучанне адбываецца ў Сінгапуры ў чатырох універсітэтах:

  • Nanyang Technological University (NTU);
  • National University of Singapore (NUS);
  • Singapore Management University (SMU);
  • Singapore University of Technology and Design (SUTD).

Даследванні адбываюцца ў цэнтры SMART. Стыпендыя разлічаная на чатыры гады, з 2016га па 2020ы.

Мэта праграмы – выхаванне лідараў ў навуцы і тэхніцы. Стыпендыя дае магчымасць удзельнічаць у даследваннях SMART-цэнтру і атрымліваць кансультацыю ад выкладчыкаў MIT. Студэнт можа таксама правесці даследванне ў MIT (тэрмін – 6 месяцаў)

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець дыплом з адзнакай;
  • цікавіцца наступнымі тэмамі: BioSystems and Micromechanics (BioSyM), Future Urban Mobility (FM), Low Energy Electronic Systems (LEES).

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета;
  • Research Statement;
  • рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка;
  • сертыфікат IELTS альбо TOEFL;
  • пералік засвоеных дысцыплін.

Фінансавыя умовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне, даследванне ў MIT (каля 3500 сінгапурскіх даляраў штомесяц).

Дэдлайн – 18 снежня 2015 г.