Атрымаць ступень магістра ў адным з універаў свету

Фонд міжнароднага развіцця OPEC заснаваў грант на атрыманне ступені магістра для студэнтаў з краін, што развіваюцца (і куды пакуль што ўваходзіць Беларусь).

OPEC прапануе 4 гранты на год. Спачатку кандыдат мусіць паступіць на адну з магістарскіх праграм у адзін з прызнаных універсітэтаў па спецыяльнасці:

  • Энэргетыка;
  • Транспартныя сродкі;
  • Фінансы;
  • Сельская гаспадарка;
  • Водная гаспадарка;
  • Прамысловасць;
  • Медыцына;
  • Тэлекамунікацыі;
  • Адукацыя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 23-32 гады на момант падачы заяўкі;
  • мець (альбо ў хуткім часе атрымаць) ступень бакалаўра;
  • мець не ніжэй за GPA 3.0 па 4-бальнай сістэме адзнак;
  • быць залічаным на адну з магістарскіх праграм у акрэдытаваным універсітэце да жніўня/верасня 2017 года.

Грант складае 50 тысяч даляраў, ён будзе выплочвацца на працягу года. Каб яго атрымаць, неабходна запошніць заяўку на сайце і падрыхтаваць наступныя дакументы:

  • CV;
  • 2 лісты-рэкамендыцыі;
  • дыплом бакалаўра і выпіску з адзнакамі;
  • ліст, які падцвярджае залічэнне на магістарскую праграму;
  • эсэ.

Дэдлайн – 1 траўня 2017 года.

Падрабязней – па спасылцы.