Атрымай міні-грант на інавацыі ў адукацыі

Моладзевы інфармацыйны цэнтр прымае заяўкі на конкурс праектных прапаноў “Інавацыі ў фармальнай і нефармальнай адукацыі”.

Праекты могуць быць скіраваны на актывізацыю ўдзела моладзі ў грамадскім жыцці, павышэнне лідарскага патэнцыялу, медыйнай пісьменнасці, распаўсюджання інавацыйных методык ў сферы адукацыі.

У конкурсе могуць удзельнічаць грамадскія арганізацыі, ініцыятывы, выкладчыкі і студэнты.

Праекты павінны быць рэалізаваны ў перыяд з 15 лістапада 2015 па 1 сакавіка 2016.

Форма заяўкі:

1. Назва праекта.

2. Назва ініцыятывы.

3. Кантакт (тэлефон, E-Mail).

4. Працягласць праекта (праект мусіць быць скончаны да 1-га сакавіка 2016 года).

5. Кароткае апісанне праекта (не больш за старонку).

6. Мэта праекта і мэтавая група.

7. Апісанне дзейнасці і план мерапрыемстваў.

8. Бюджэт (да 800 даляраў).

Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2015 года на Е-mail: yicgrants@gmail.com.