Авалодай коўчынгам, каб адказаць на выклікі перад маладым пакаленнем

264

Асацыяцыя Foreign Students of Luxembourg разам з грамадскай арганізацыяй Academy of innovation запрашаюць да ўдзелу ў трэнінгу “Coaching for change Revision”, які будзе праходзіць у два этапы ў Арменіі і Расіі.

Дзе і калі: 28 кастрычніка – 5 лістапада 2017 года (Арменія) / 19-27 траўня 2018 года (Расія).

Трэнінг ладзіцца для моладзевых лідараў, валанцёраў, кіраўнікоў праектаў і ўсіх, хто так ці інакш працуе з моладдзю. 

Мэта трэнінгу – падвысіць інфармаванасць моладзі пра свае правы і магчымасці, а таксама прапанаваць методыкі адказу на такія выклікі, як высокае беспрацоўе, нецярпімасць, ксенафобія, гвалт, узброеныя канфлікты і іншыя пытанні, што турбуюць маладое пакаленне.

Падчас праекту 30 удзельнікаў атрымаюць магчымасць значна палепшыць свае кампетэнцыі ў наступным галінах працы з моладдзю: навучанне поспеху, працаўладкаванне і прадпрымальніцтва, натхняльнае лідарства і наладжванне кантактаў. Галоўны фокус трэнінгу будзе засяроджаны на развіцці навыкаў трэнерства, якія потым можна выкарыстоўваць ў пастаяннай працы і распаўсюджваць сярод мясцовай моладзі. Першы этап адбудзецца у Арменіі і будзе прысвечаны авалоданню коўчынгам, а таксама эксперыментам з рознымі мадэлямі і інструментамі. Другі этап пройдзе ў Расіі з 19 па 27 траўня 2018 года і будзе накіраваны на знаёмства з прынцыпамі коўчынгу.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу – 50 еўра. Пражыванне і харчаванне забяспечваецца арганізатарамі. Выдаткі на праезд для беларусаў складаюць 275 еўра, прычым абедзве краіны з’яўляюцца бязвізавымі.

Працоўная мова – ангельская.

Дэдлайн падачы заяўкі – 6 кастрычніка. Падаць анкету можна па спасылцы.

Больш разгорнутую інфармацыю пра трэнінг можна атрымаць тут.