Аўстралія чакае студэнтаў-замежнікаў

Сіднэйскі ўніверсітэт (Аўстралія) вітае студэнтаў-замежнікаў і прапануе стыпендыі на навучанне.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне на любым з курсаў факультэта мастацтваў і сацыяльных навук.

Да ўдзелу запрашаюць выпускнікоў вну, якія маюць жаданне працягнуць паслядыпломнае навучанне на абраным факультэце Сіднэйскага ўніверсітэта.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя вызваліць ад міжнародных збораў цягам усяго курсу, але яна не распаўсюджваецца на студэнцкія ўнёскі, аплату жылля, падручнікі, візу.

Як падацца

Каб стаць стыпендыятам праграмы, неабходна даслаць сваё рэзюмэ на адрас arts.scholarships@sydney.edu.au. У рэзюмэ неабходна падрабязна пералічыць свае прафесійныя або акадэмічныя дасягненні, абгрунтаваць выбар курсу і апісаць, якія спадзевы і мэты вы маеце пасля сканчэння праграмы.

Дэдлайн – 31 кастрычніка 2015 г.

Дадатковую інфармацыю шукайце тут або па гэтай спасылцы.