Аўстрыйскі праект па сацыяльнай інклюзіі

Польскі фонд «Добрая воля»  запрашае аднаго прадстаўніка грамадскай супольнасці з Беларусі прыняць удзел у праекце  “STANDARD PROTOCOL PROCEDURE”, прысвечаным сацыяльнаму ўключэнню людзей з фізічнай непаўнаспраўнасцю.

Праект прадугледжвае знаёмства моладзевых лідараў і грамадскіх акрывістаў са стандартамі, якія дазвалялі б непаўнаспраўным людзям актыўны ўдзел у мерапрыемствах на роўні з фізічна-паўнаспраўнымі асобамі.

Месца: Дойчландсберг (Аўстрыя).

Праект складаецца з 3 частак:

  1. 17-24 ліпеня – навучальная сустрэча 17 моладзевых лідараў і грамадскіх працаўнікоў, дзе прадстаўнікі грамадскіх арганізацый даведаюцца пра тое, як зрабіць уласныя праекты і мерапрыемствы даступнымі для непаўнаспраўных людзей;
  2. жнівень-кастрычнік 2016 — практычнае прымяненне атрыманых ведаў на практыцы пры правядзенні ўласных праектаў;
  3. лістапад 2016 – падагульняючая навучальная сустрэча ў Аўстрыі, дзе прадстаўнікі падзеляцца атрыманым досведам правядзення мерапрыемстваў, адаптаваных да патрэбаў людзей з фізічнай непаўнаспраўнасцю.

Удзельнікі абавязаны прымаць удзел ва ўсіх трох частках.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • магчымасць актыўна ўдзельнічаць на працягу ўсяго праекту – ліпень-лістапад 2016 года;
  • узроставае абмежаванне – 18 год і болей;
  • наяўнасць шэнген візы (магчымасць аформіць самастойна), у выпадку патрэбы аўстрыйскі арганізатар можа даслаць запрашэнне;
  • прымальнае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова);
  • вітаецца ўдзел прадстаўнікоў арганізацый, якія працуюць з непаўнаспраўнымі асобамі.

Фінансавыя ўмовы:

Рэгістрацыйны ўнёсак — 40 еўра. Пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення (Польшча-Аўстрыя-Польшча) пакрывае аўстрыйскі арганізатар. Дарогу да Польшчы удзельнік аплочвае самастойна.

Зацікаўленым асобам трэба даслаць анкету на пошту prygne4any0@gmail.com (з тэмай Аўстрыя).

Дэдлайн — 10 чэрвеня.

Больш падрабязнасцей разам з анкетай можна знайсці па спасылцы.

Глядзіце таксама: