Бацькоўскі сход па пытаннях беларускамоўнай адукацыі
- 07.12.2018
- Трэнінгі
- усе ахвотныя
- Гомель
- 14 снежня 2018 года
- беларуская
- 14.12.2018
- tbm-mova.by
Гомельская філія “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на адкрыты бацькоўскі сход 2.0 па пытаннях беларускамоўнай адукацыі ў Гомелі.
Калі: 14 снежня 2018 года, 19:00.
Дзе: Цэнтр Беларускай мовы (Гомель, вул. Працоўная, 7а, 2 паверх, кабінет 14).
Удзельнікам прапануецца параўнаць сітуацыю з беларускамоўным навучаннем у Гомелі і Мінску разам з запрошанымі гасцямі ініцыятывы “Дзеткі-кветкі”. На сустрэчы наведвальнікі разбяруцца ці трэба мець “беларускамоўную” сям’ю, каб аддаць дзіця гадавацца па-беларуску ды разбярэцца тэма альтэрнатыўнага навучання, калі фармальная адукацыя не забяспечваецца.
На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма.
Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62.