Багна шукае трэнера для Школы дзікай прыроды

«Багна» шукае трэнера для першай сесіі Школы дзікай прыроды па тэме «Дылемы прыродаахоўнай дзейнасці»

Грамадская арганізацыя «Багна» пачынае новы сезон Школы дзікай прыроды і запрашае прыняць удзел у тэндэры на аказанне паслуг трэнера / эксперта для правядзення першай сесіі. Тэма першай сесіі – «Дылемы прыродаахоўнай дзейнасці».

Рэзюмэ і папярэднюю праграму просьба высылаць на bahna.land@gmail.com да 10 снежня 2018 года.

Школа дзікай прыроды – гэта курс семінараў і дыскусійных сустрэч. Задача Школы – развіццё супольнасці практыкаў прыродаахоўнай дзейнасці, іх сумеснае навучанне, узгадненне падыходаў, абмен вопытам, пошук паспяховых стратэгій і метадаў дзейнасці.

Задачы трэнера / эксперта:

• Падрыхтаваць і правесці 1-ю сесію Школы дзікай прыроды – семінар па тэме «Дылемы прыродаахоўнай дзейнасці».
• Забяспечыць разнастайнасць і інтэрактыўнасць метадаў навучання, уключаючы дыскусію, працу з кейсамі і практыкум.
• Падаць мэнэджару адукацыйных праграм ГА «Багна» папярэднюю праграму мерапрыемства (табліца трэнера: тэма блока, метады, чаканыя кампетэнцыі ўдзельнікаў і неабходныя матэрыялы) і ўзгадніць яе (не пазней чым за 5 дзён да мерапрыемства).
• Падрыхтаваць і падаць мэнэджару адукацыйных праграм ГА «Багна» дадатковыя матэрыялы для самастойнага вывучэння удзельнікамі з дапамогай дыстанцыйнай платформы (не пазней чым праз 5 дзён пасля правядзення мерапрыемства).
• Падрыхтаваць прапановы па арганізацыі абмеркавання дадатковых матэрыялаў або практычнай работы на іх аснове з удзельнікамі дыстанцыйнага курса.
• Падрыхтаваць справаздачу па мерапрыемстве.

Патрабаванні да семінара і навучальным матэрыялах

Праграма семінара і навучальныя матэрыялы павінны ўключаць у сябе:
• агляд розных этычных перспектыў у дачыненні менеджменту дзікай прыроды і аховы прыроды;
• агляд падыходаў да прыродаахоўнай дзейнасці (уключаючы community based conservation);
• абмеркаванне магчымых канфліктаў інтарэсаў, якія ўзнікаюць у прыродаахоўчай дзейнасці і спосабаў вырашэння гэтых канфліктаў;
• агляд міжнароднай і мясцовай практыкі (як паспяховай, так і не паспяховай);
• практыкум на аснове аналізу кейсаў.

Час правядзення: снежань 2018 года

Працягласць семінара: не больш за 4 гадзіны

Месца правядзення: г.Мінск

Фармат для праграмы мерапрыемства (табліца трэнера) па спасылцы.