Баішся? Прыходзь на актывісцкі фэст!

Фіяльта арганізоўвае фэст “Страшная справа” аб страхах актывістаў.

Баіцеся пачаць сваю ініцыятыву? Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” дапаможа разабрацца са сваімі страхамі.

У суботу, 29 чэрвеня, арганізацыя праводзіць фестываль “Страшная справа”, дзе прадстаўнікі і прадстаўніцы розных ініцыятыў раскажуць пра цяжкасці, з якімі ім даводзілася сутыкацца.

Страхі актыўнай моладзі часта застаюцца за рамкамі. Усе кажуць пра поспехі або выклікі, але ж пачаць свой праект, выступаць публічна, пісаць ўпершыню партнёрам, мець зносіны з незнаёмымі людзьмі можа быць страшна.

Арганізатары абяцаюць, што наведаўшы майстар-класы, госці выйдуць з “Пакою страхаў” чалавекам, якому ўсё хоць бы што! Гарбата з ментарамі і ментаркамі дапаможа пачаць сваю справу, а варкшопы моладзевых ініцыятываў натхняць дзейнічаць.

“Спадзяюся, што тэма фестывалю “страхі” не спалохае, а зацікавіць, і людзі, якія прыйдуць да нас, даведаюцца больш пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Мне здаецца, што па-ранейшаму крутым ініцыятывам не хапае бачнасці. А яны ж змяняюць грамадства і сваім прыкладам натхняюць іншых дзейнічаць. Напрыклад, нашых гасцей – будзе цудоўна, калі хто-небудзь з іх арганізуе нешта сваё!” – распавядаюць арганізатаркі фестывалю.

Фестываль “Страшная справа” пройдзе 29 чэрвеня з 13:00 да 23:00 у Галерэі Ў.

Уваход свабодны, але пажадана зарэгістравацца па спасылцы.