Бакалаўрскія стыпендыі на навучанне ва ўніверсітэце Маямі

Прыватны даследчыцкі ўніверсітэт у Маямі прапануе некалькі розных стыпендый на навучанне па ўсіх праграмах бакалаўрыяту.

Дзе: ЗША, Маямі.
Калі: пачынаючы з 2018 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • не мець раней скончанай бакалаўрскай ступені;
  • падаць папярэдне заяўку на паступленне ва ўніверсітэт (з усімі дакументамі: атэстатам, характарыстыкай са школы, рэкамендацыйным лістом ад настаўніка, рэзультатам іспыту па ангельскай мове, эсэ);
  • мець пацверджанне банка, што студэнт зможа пакрыць розніцу паміж стыпендыяй і іншымі выдаткамі, якія ў яё не ўваходзяць;
  • пачынаць навучанне з восеньскага семестра.

Фінансавыя ўмовы

Большасць стыпендый пакрывае кошт навучання, некаторыя з іх таксама прапануюць дадатковую грашовую падтрымку: President’s Scholarship – $$18 000-28 000, Canes Achievement Award – $$5 000-16 000.

Дэдлайны падачы заяўкі – 1 лістапада (для некаторых стыпендый) і 1 студня. Папярэдне трэба падаць заяўку на навучанне ў адпаведнасці з дэдлайнам праграмы.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.