Бакалаўрыят і магістратура ў Варшаве: фінансы, эканоміка, лагістыка
- 04.08.2017
- Стыпендыі

- бакалаўры, выпускнікі школ
- Польшча
- пачынаючы з 2017 года
- ангельская, польская
- 25.08.2017
- by.odb-office.eu
Тры праграмы Ўніверсітэта фінансаў і кіравання ў Варшаве – бакалаўрыят і магістратура – атрымалі фінансаванне з фондаў ЕС.
Праграмы:
- Сучасныя міжнародныя фінансы (факультэт фінансаў, бакалаўрыят);
- Міжнародная эканоміка і глабальны гандаль (факультэт фінансаў, магістратура);
- Упраўленне міжнароднай лагістыкай (факультэце кіравання, бакалаўрыят).
Патрабаванні да кандыдатаў
Колькасць месцаў абмежавана. Вырашальным фактарам пры залічэнні будзе конкурс атэстатаў (сярэдняя адзнака па гісторыі, матэматыцы і ангельскай мове) для паступлення на бакалаўрыят або дыпломаў (сярэдняя адзнака па дадатках да дыплома) для паступлення ў магістратуру. Таксама трэба пацверджанне ведання польскай і ангельскай мовы на ўзроўні В2.
Фінансавыя ўмовы
Праграмы будуць фінансавацца фондам ЕС “Веды, навучанне, развіццё”. Пакрываецца частковая аплата навучання (1000 злотых на год), таксама замежныя студэнты будуць атрымоўваць стыпендыю ў памеры 1500 злотых штомесяц.
Дэдлайн падачы заяўкі – 25 жніўня.
За падрабязнасцямі звяртайцеся да ODB Brussels.
Паводле ODB Brussels.