Балонскі працэс і Беларусь: лекцыя

“Куды мы ідзем” і “што рабіць” — раскажа эксперт Грамадскага Балонскага камітэту.

Калі: 24 верасня, 17:30.
Дзе: Комната 3/0/2 (вул. Леніна, 50-302).

Краіна далучылася да Балонскага працэсу амаль 2 гады таму, але студэнты ўсё яшчэ не могуць выбіраць рэктара і прадметы, якія яны будуць вывучаць. Студэнцкае самакіраванне арганізоўвае канцэрты, але не вырашае праблемы студэнтаў і не абараняе іх правы.

Чаму ў Беларусі ўсё яшчэ не бачна значных рэформ у вышэйшай адукацыі? Раскажа эксперт Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў.

На лекцыі будуць раскрыты асноўныя этапы развіцця Балонскага працэсу, яго асаблівасці і роля ў еўрапейскай культуры, а пасля асноўнай часткі лектар адкажа на ўсе пытанні.

Уваход бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

Больш падрабязнасцей у суполках ВК і ФБ.