BALTICLEAD: лідарская праграма

Swedish Institute і Stockholm Resilience Centre запрашаюць лідараў з краін Балтыкі і Ўсходняй Еўропы – далучыцца да вырашэнння сацыяльных і экалагічных праблем сучаснасці.

Калі і дзе

1 модуль:
18-24 верасня 2019.
Стакгольм, Швецыя.

2 модуль:
10-16 лістапада 2019.
Тбілісі, Грузія.

У рамках праграмы ўдзельнікі знойдуць новыя метады барацьбы з праблемамі планеты – ў якасці адзіночных актывістаў і лідараў груп.  

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 25 да 40 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • зацікаўленасць у сацыяльнай і экалагічнай устойлівасці, новых тэхналогіях і сацыяльных інавацыях;
  • магчымасць прысутнічаць на ўсіх модулях і курсах праграмы;
  • досвед працы над рашэннем пэўных пытанняў;
  • уменне працаваць у камандзе і быць лідарам у сваім грамадстве.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі – акрамя транспартных па сваёй краіне (да аэрапорту) і кошту візы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 29 красавіка 2019.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.