BarCamp у Эрфурце вітае

Баркэмп “Моладзь і медыі” запрашае ўдзельнікаў у самае сэрца Нямеччыны.

Канферэнцыя пройдзе 24-25 кастрычніка ў Эрфурце.

“Моладзь і медыі” – адна з буйнейшых адкрытых канферэнцый для стваральнікаў медыяў, рэдактараў, маркетолагаў, мэнаджараў, дызайнераў і педагогаў. Удзельнікі баркэмпу абмяркуюць трэнды, тэхналогіі, новыя веды і погляды.

Праца канферэнцыі пройдзе ў адкрытых групах. То бок кожны, хто цікавіцца аднолькавай тэмай, – праграміст, рэдактар, маркетынг-мэнаджар альбо машынабудаўнік – можа прыйсці ў групу, паслухаць і абмеркаваць даклад.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Акрамя гэтага, кожны атрымае бясплатны сняданак, абед, гарачыя і халодныя напоі. Усе астатнія выдаткі кожны забяспечвае самастойна.

Каб стаць удзельнікам баркэмпу, неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Падрабязнасці можна адшукаць тут.