БАСС абвяшчае набор валанцёраў!

Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання прапануе далучыцца да каманды валанцёраў.

БАСС прапануе:

  • супер networking;
  • магчымасць удзелу ў крутых студэнцкіх праектах;
  • рэсурсы для рэалізацыі свайго ўласнага праекта;
  • велізарны скачок у асобасным і прафесійным развіцці;
  • свабодны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах арганізацыі;
  • магчымасць стаць лідарам і знайсці верных сяброў;
  • актыўныя валанцёры змогуць прыняць удзел у міжнародных праектах, а таксама скарыстацца прыемным бонусамі і зніжкамі.

Магчымасці валанцёрства: event- і PR-мэнэджар, SMMшчык, дызайнер, аўтар артыкулаў і аналітыкі, распрацоўнік настольных гульняў, а таксама шмат іншага.

Далучыцца да каманды БАСС можна па спасылцы.