БАСС запрашае на дзень красамоўства

Трэнінг па аратарскім мастацтве адбудзецца 29 лістапада ў 14.00 па адресе вул. Старынаўская, 15.

Трэнінг арыентаваны пераважна на студэнтаў, якія сумяшчаюць (альбо плануюць сумяшчаць) вучобу і працу. Галоўная мэта – паказаць важнасць аратарскага майстэрства на новым месцы працы.

Удзельнікі трэнінгу даведаюцца, як:

  • пераадолець страх публічных выступаў;
  • зрабіць сваю прамову цікавай для аўдыторыі;
  • утрымліваць увагу слухачоў.

У якасці спікера выступіць Паліна Варанецкая – пераможца розных конкурсаў па аратарскім майстэрстве, стваральніца курсаў «Рыторыка для юрыстаў» і серыі трэнінгаў «Судовыя паядынкі», а таксама аўтар іншых унікальных праграм па аратарскім майстэрстве.

Арганізатарам трэнінгу з’яўляецца HeadHunter BOSS – адзін з накірункаў Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання. HeadHunter BOSS займаецца пошукам працы і стажыровак для студэнтаў.

Кошт уделу – 40 000 бел. руб.

Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

Больш поўная інфармацыя размешчанана старонцы мерапрыемства ў ВКонтакте.

За падрабязнасцямі звяртайцеся, калі ласка, да арганізатара трэнінгу Анастасіі Малікавай: