БДУ прапануе павучыцца ў Грэцыі
- 02.06.2016
- Стыпендыі
- аспіранты БДУ, студэнты БДУ
- Грэцыя
- зімні семестр 2016 - 2017
- ангельская, беларуская, руская
- 06.06.2016
- ums.bsu.by
БДУ запрашае студэнтаў і аспірантаў далучыцца да акадэмічнага абмену ва Ўніверсітэце Арыстоцеля ў Салоніках.
Перыяд – зімні семестр 2016-2017 навучальнага года. Лакацыя – Салонікі, Грэцыя.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам бакалаўрыяту, апроч студэнтаў першага і выпускнога курсаў, альбо аспірантам 1 ці 2 гадоў навучання;
- мець сярэдні бал вышэй за 7;
- валодаць замежнай мовай у адпаведнасці з патрабаваннямі гасцявой ВНУ (ангельская, В2);
- не мець акадэмічных, фінансавых запазычанасцей.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўсіх спецыяльнасцей.
З неабходнымі дакументамі можна пазнаёміцца па спасылцы. Пасля іх трэба даслаць у электронным выглядзе на е-адрас chambrovich@bsu.by і занесці ў аддзел міжнароднага супрацоўніцтва БДУ.
З пытаннямі можна звяртацца па адрасе вуліца Ленінградская, 20, пакой 407 альбо па тэлефоне (017) 209 53 32.
Дэдлайн – 6 чэрвеня 2016 года.
Пра вынікі конкурсу кандыдаты даведаюцца 9-10 чэрвеня.
Глядзіце таксама: